Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзясяткі твораў мастацтва ў Берліне пашкоджаныя вандаламі

21.10.2020 09:19
Інцыдэнты ў Пергамскім музеі, Старой нацыянальнай галерэі, Новым музеі і шэрагу іншых адбыліся ўстаноў кульутры здарыліся яшчэ 3 кастрычніка, аднак ні грамадскасць, ні іншыя культурныя ўстановы не былі праінфармаваныя.
Berlin
Berlinhttps://pixabay.com

Не менш за 70 твораў мастацтва ў берлінскіх музеях пацярпелі ад дзеянняў невядомых вандалаў, піша нямецкае выданне Die Zeit у аўторак, 20 кастрычніка. Адзін або некалькі невядомых запырскалі алеістай вадкасцю егіпецкія саркафагі, каменныя скульптуры і палотны XIX стагоддзя

Інцыдэнты ў Пергамскім музеі, Старой нацыянальнай галерэі, Новым музеі і шэрагу іншых адбыліся ўстаноў кульутры здарыліся яшчэ 3 кастрычніка, аднак ні грамадскасць, ні іншыя культурныя ўстановы не былі праінфармаваныя, падкрэслівае газета Die Zeit. Па яе звестках, атака на тэрыторыі Музейнай выспы стала адной з самых маштабных у гісторыі пасляваеннай Германіі.

Паліцыя Берліна і Фонд прускай культурнай спадчыны пацвердзілі журналістам Die Zeit і радыёстанцыі Deutschlandfunk факт шкоды. Вядзецца расследаванне, аб матывах вандалаў пакуль невядома.

dw.com/эж