Японія і Вялікабрытанія падпісалі двухбаковае пагадненне аб свабодным гандлі, якое ўступіць у сілу па завяршэнні звязанага з «Брэксітам», пераходнага перыяду. Ён заканчваецца 31 снежня 2020 года. Подпісы пад дамовай у чацвер, 22 кастрычніка, у Токіо паставілі міністр замежных спраў Японіі Тасіміцу Матэгі і міністр знешняга гандлю Вялікабрытаніі Элізабэт Трас.
Бакі спадзяюцца, што пасля фармальнага завяршэння «Брэксіту» дакумент дапаможа захаваць бесперапыннасць гандлёвых патокаў ды нвестыцый паміж дзвюма краінамі. Як удакладняе агенцтва dpa, дагавор у значнай ступені падобны з дзеючым пагадненнем аб свабодным гандлі паміж Японіяй і ЕС.
Дамоўленасці павінны быць яшчэ ратыфікаваныя брытанскім і японскім парламентамі.
Пагадненне, у прыватнасці, прадугледжвае, што мыты на японскія аўтамабілі будуць паэтапна зніжаны да нуля да 2026 года. Японскія тарыфы на брытанскую аграрную прадукцыю застануцца на тым жа ўзроўні, які быў раней прадугледжаны аналагічным пагадненнем Токіа і Бруселя.
У цэлым, у адпаведнасці з пагадненнем – першай буйной гандлёвай здзелкай Лондана пасля «Брэксіту» – 99% брытанскага экспарту ў Японію не будзе абкладацца пошлінамі.
У Вялікабрытаніі мяркуюць, што ў выніку гэтага дагавора аб'ём гандлю з Японіяй можа вырасці на 16, 5 млрд еўра ў год. Акрамя таго, як паведамілі ў верасні ў брытанскім Міністэрстве знешняга гандлю, была дасягнутая дамоўленасць па супрацоўніцтве ў сферы лічбавых тэхналогій, якая выходзіць далёка за рамкі палажэнняў гандлёвага пагаднення Токіа з ЕЗ і будзе нацэлена на падтрымку дзеючых у Японіі брытанскіх фінансава-тэхналагічных кампаній.
dw.com/эж