Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Упершыню ў Літве Свята памерлых з’яўляецца свабодным ад працы днём

02.11.2020 17:30
Гэта, між іншым, дзякуючы намаганням, фракцыі „Выбарчая акцыя палякаў у Літве - Саюз хрысціянскіх сем'яў”.
o          -   .
Рoса ў Вільне — адзін з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы. PAP/Valdemar Doveiko

Упершыню ў Літве Свята памерлых, якое ў польскай традыцыі называюць таксама Задушным днём (поль. Zaduszki) – з’яўляецца свабодным ад працы. Нагадваем,  у гэты дзень супольнасць вернікаў прыходзіць на дапамогу душам у Чысцілішчы, молячыся за іх да Бога.

Аднак у сувязі з эпідэміяй каранавіруса літоўскія ўлады заклікалі жыхароў краіны наведваць могілкі не сёння, але цягам бліжэйшых дзён.

Рашэнне зрабіць Свята памерлых выхадным прыняў парламент Літвы ў мінулым годзе. З такой прапановай выступілі члены фракцыі „Выбарчая акцыя палякаў у Літве - Саюз хрысціянскіх сем'яў”. Палітыкі пераконвалі, што Свята памерлых - гэта вельмі важны дзень у літоўскай і польскай культуры, а наведванне могілак - традыцыя, якую трэба захоўваць для будучых пакаленняў.

Больш за тое, на думку прадстаўнікоў фракцыі, аднаго Дня ўсіх святых, які выпадае 1 лістапада недастаткова для наведвання магіл блізкіх у аддаленых кутках Літвы.

Тым часам улады Літвы з-за пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі ў краіне яшчэ да пачатку доўгіх выходных звярнуліся да грамадзянаў з просьбай наведваць могілкі цягам некалькіх, а не аднаго дня і адмовіцца ад сямейных сустрэч.

аз