Паліцыя ў Вене працягвае антытэрарыстычную аперацыю пасля страляніны, якая адбылася ў панядзелак каля 20.00 у сталіцы Аўстрыі. Стралялі ў шасці розных месцах горада.
Аўстрыйская паліцыя называе напад тэрактам і звязвае яго з ісламістамі.
Падчас страляніны быў загінуў адзін з тэрарыстаў. Некалькі іншых збеглі. Загінуў таксама адзін мінак. Адзін чалавек, цяжка паранены, памёр у бальніцы. Медыцынскія службы паведамляюць пра 15 параненых. Стан шасці чалавек цяжкі.
Паліцыя заклікала людзей заставацца дома і не выходзіць на вуліцу.
Генеральны дырэктар аўстрыйскай паліцыі Франц Руф паведаміў, што ў акцыі задзейнічаныя ўсе паліцыйныя сілы і найлепшыя спецыялісты.
аз