Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканцы выбіраюць прэзідэнта

03.11.2020 10:02
Выбары выклікаюць вялікія эмоцыі сярод амерыканскіх выбаршчыкаў і шмат сведчыць пра тое, што яўка будзе рэкорднай.
  .
Амерыканцы выбіраюць прэзідэнта.PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

Сёння ў ЗША - дзень выбараў прэзідэнта. За галоўную пасаду змагаюцца два кандыдаты: цяперашні прэзідэнт, рэспубліканец  Дональд Трамп і былы віцэ-прэзідэнт, дэмакрат Джо Байдэн.

Выбары выклікаюць вялікія эмоцыі сярод амерыканскіх выбаршчыкаў і шмат сведчыць пра тое, што яўка будзе рэкорднай.

Абодва кандыдаты да самага апошняга моманту вялі выбарчую агітацыю. Дональд Трамп пераконваў, што галасаванне за Джо Байдэна - гэта галасаванне за левую, карумпаваную эліту.

У сваю чаргу Джо Байдэн, крытыкаваў прэзідэнта ЗША за паразу ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса і за паглыбленне падзелаў у краіне. Ён таксама аб’яцаў „перамагчы вірус” і аб’яднаць краіну.

Паводле каментатараў, пра выбарчую перамогу вырашаць вынікі галасавання ў больш за 10 штатах, у якіх абодва кандыдаты маюць шанцы на перамогу.
Найбольш важныя з іх - Арызона, Фларыда, Паўночная Караліна, Пенсільванія, Мічыган і Вісконсін.

Хоць апытанні паказваюць на перамогу Джо Байдэна,то амерыканцы памятаюць пра выбары, якія адбыліся 4 гады таму, калі насуперак апытанням перамог Дональд Трамп, а не Хілары Клінтан.

аз