Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Японіі пасля рамонту быў адкрыты Музей «Гуманітарнай гавані»

03.11.2020 16:04
Установа расказвае пра дапамогу, якую Японія аказвала палякам пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і падчас Другой сусветнай вайны.
     .
Музей «Гуманітарнай гавані» ў горадзе Цуруга. By 663highland, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2762433

У горадзе Цуруга ў цэнтральнай Японіі пасля рамонту быў адкрыты Музей „Гуманітарнай гавані”.  Выстава расказвае пра гуманітарную дапамогу, якую Японія аказвала польскім сіротам пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і польскім габрэям падчас Другой сусветнай вайны.

Рамонт музея быў завершаны ў гэтым годзе, каб адзначыць яго двайную гадавіну.

Сто гадоў таму японскі „Чырвоны крыж” даў прытулак 760 сіротам – дзецям польскіх ссыльных у Сібір. Пасля двух гадоў праведзеных у Японіі, дзеці вярнуліся ў Польшчу.

У сваю чаргу 80 гадоў таму ў Цуругу прыплылі судны з палякамі, галоўным чынам габрэямі, якія атрымалі гэтак званыя „візы жыцця” ад японскага консула ў Коўне. Дакументы дазвалялі на часовае знаходжанне ў Японіі. Тагачасны амбасадар Польшчы Тадэвуш Ромэр дапамагаў бежанцам, атрымаць візу краіны ў якую яны маглі з’ехаць.

Пасол Польшчы ў Японіі Павел Мілеўскі, які прысутнічаў на адкрыцці музея, уручыў мэру Цуругі дыплом аднаго з „сібірскіх дзяцей” Аляксандры Ліла, якая пасля вяртання ў Польшчу дапамагала габрэям падчас вайны.

Ейную дзейнасць ушанаваў ізраільскі Інстытут Яд ва-Шэм. Дыплом будзе экспанавацца ў музеі.

 У цырымоніі адкрыцця ўстановы прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі, а таксама паслы Польшчы, Літвы, Ізраіля, Нідэрландаў і консул ЗША.
 
Музей „Гуманітарнай гавані” працуе з 2008 года.

аз