Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік МЗС Італіі заклікае ЕС змяніць міграцыйную палітыку

03.11.2020 17:04
Паводле яго, пасля тэрактаў у Ніцы і Вене ЕС патрабуе новай сістэмы абароны ад тэрарызму.
I      .
Iтальянскі міністр замежных спраў Луіджы Ды Маё.Di Presidenza della Repubblica, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68285818

Пасля тэракту ў Вене італьянскі міністр замежных спраў заявіў, што Еўрапейскі Саюз павінен павысіць узровень бяспекі межаў і не абмяжоўвацца дэкларацыямі. Луіджы Ды Маё апублікаваў шырокі тэкст па гэтым пытанні на сваёй старонцы.

Кіраўнік італьянскага Міністэрства замежных спраў нагадаў, што тэрарыст, які надоечы  ў Ніцы забіў трох чалавек, прыплыў з групай мігрантаў з Туніса на італьянскую выспу Лампедуза, адкуль незаконна ўехаў у Францыю.

Луіджы Ды Маё заявіў, што трэба звяртаць больш увагі на нелегальную іміграцыю. Ён напісаў таксама, што кожная дзяржава нясе адказнасць за абарону сваіх межаў, а краіна, якая не можа прыняць мігрантаў, не павінна гэтага рабіць. У адваротным выпадку мігрантам пагражаюць сацыяльная маргіналізацыя і галеча.

Кіраўнік МЗС Італіі заклікаў Еўрапейскі Саюз да рэалістычнага падыходу да праблемы. Ён падкрэсліў, што пасля тэрактаў у Ніцы і Вене ЕС патрабуе новай сістэмы абароны ад тэрарызму.

За апошнія два дні ў Італію прыбылі больш за 1 600 мігрантаў з Афрыкі.

аз