Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ЗША ідзе зацятае прэзідэнцкае змаганне

04.11.2020 08:19
Пакуль нельга сказаць, хто перамагае ў выбарах.
Галасаванне ў ЗШАPAP/EPA/ETIENNE LAURENT

Джо Байдэн заклікае набрацца цярпення і ўважліва падлічыць усе пададзеныя галасы. Кандыдат ад дэмакратаў на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША вядзе ў прагнозах, хаця розніца паміж ім і прэзідэнтам Дональдам Трампам невялікая.

Раніцай Джо Байдэн выступіў з кароткай прамовай перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Дэлавэр, дзе месціцца яго штаб. Джо Байдэн заявіў, што верыць, што знаходзіцца на шляху да перамогі на выбарах. Ён падкрэсліў, што пакуль ніхто з кандыдатаў не можа аб'явіць перамогу на выбарах. «Мы павінны быць цярплівымі, пакуль не будзе завершана напружаная праца тых, хто лічыць галасы, пакуль не будзе падлічаны кожны голас», – падкрэсліў ён. «Але ў нас добрае пачуццё. СМІ кажуць, што мы выйграем у Арызоне, і гэта пераломны момант. Мы таксама перамагаем у Мінесоце, і мы па-ранейшаму ў гульні ў Джорджыі, хоць і не чакалі гэтага», – дадаў ён.

Дональд Трамп перамог на выбарах у Фларыдзе, Агаё, Тэхасе і, магчыма, таксама ў Паўночнай Караліне, але, верагодна, гэтага недастаткова для перавыбрання. Таму ключавымі штатамі могуць стаць Пенсільванія, Мічыган і Вісконсін, дзе, як чакаецца, падлік галасоў зойме яшчэ шмат гадзін.

ав