Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Італіі ўведзена каменданцкая гадзіна

04.11.2020 13:03
Без абгрунтаванай задакументаванай прычыны забаронена рухацца з 22.00 да пяці раніцы. 
Італьянская палата прадстаўнікоў падчас дыскусіі пра сітуацыю з каранавірусам PAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ пасля доўгіх перамоваў з мясцовымі ўладамі падпісаў новы ўказ аб бяспецы, які ўзмацняе абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй.

Па ўсёй краіне ўведзена каменданцкая гадзіна. Без абгрунтаванай задакументаванай прычыны забаронена рухацца з 22.00 да пяці раніцы. Музеі, галерэі, выставы, гульнявыя залы і трэнажорныя залы не будуць працаваць.

У выхадныя буйныя гандлёвыя цэнтры не будуць працаваць. Колькасць пасажыраў у транспартных сродках зніжана ўдвая. У сярэдняй адукацыі выкладанне будзе праходзіць праз інтэрнэт. Будуць уведзены абмежаванні на паездкі паміж пэўнымі рэгіёнамі. У раёнах, асабліва пацярпелых ад пандэміі, будуць уведзены дадатковыя меры бяспекі альбо поўная блакіроўка.

Абмежаванні будуць дзейнічаць з заўтрашняга дня па 3 снежня. Мясцовыя ўлады скардзяцца, што не мелі ўплыву на рашэнні ўрада.

ав