Гаворка ідзе пра Ламбардыю, Пʼемонт, даліну Аосты і Калабрыю.
З пятніцы 6 лістапада на бліжэйшыя два тыдні жыхарам гэтых рэгіёнаў забаронена пакідаць свае дамы без важных прычын. Выходзіць дазваляецца за пакупкамі ці на працу. Таксама можна выходзіць на шпацыр, на прабежку або выгуляць сабаку побач з домам.
Рынкі, гандлёвыя цэнтры і ўсе крамы, за выключэннем прадметаў першай неабходнасці, зачыняюцца. Рэстараны могуць прадаваць ежу толькі на вынас або з дастаўку дадому. Нашэнне масак таксама абавязковае на свежым паветры.
Ва ўсёй Італіі зачыненыя сярэднія школы і каледжы, кінатэатры, тэатры, выставы і канцэртныя залы.
Урад прыняў рашэнне пра блакаду, нягледзячы на бурныя пратэсты мясцовых улад і жыхароў.
ПР/юл