Як паведаміў партал «Meduza», у Расіі ў шматлікіх шпіталях ужо няма месцаў для пацыентаў з COVID-19, а ў аптэках адсутнічаюць асноўныя лекі, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з сімптомамі каранавіруснай інфекцыі. Нельга купіць супрацьвірусныя прэпараты і антыбіётыкі.
Паводле апошніх дадзеных, у Расіі штодня рэгіструецца звыш 20 000 заражэнняў на каранавірус.
У некаторых рэгіёнах служба аховы здароўя знаходзіцца на мяжы сваіх магчымасцяў і мае патрэбу ў падтрымцы федэральных органаў улады.
Машыны хуткай дапамогі не ў стане адказаць на ўсе выклікі, у шпіталях не хапае лекараў, ложкаў і спецыялізаванага абсталявання. Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Расійскія санітарныя службы заклікаюць людзей выконваць правілы эпідэміялагічнай бяспекі і тлумачаць, што іншага спосабу спыніць пандэмію няма.
юл