У краіне зачыняцца ўсе крамы, за выключэннем прадуктовых і аптэк
Улады Грэцыі абвясцілі агульнанацыянальны каранцін на тры тыдні ў мэтах стрымлівання другой хвалі эпідэміі каранавіруса. «Я палічыў за лепшае прыняць рашучыя захад без прамаруджання», – сказаў прэм'ер-міністр Кірыякас Міцатакіс.
У адпаведнасці з новымі правіламі, якія ўступаюць у сілу з суботы, будуць зачыненыя ўсе кропкі рознічнага гандлю, за выключэннем супермаркетаў і аптэк. Грамадзяне змогуць выходзіць на вуліцу толькі пры наяўнасці пропуску на пэўны час. Пачатковыя школы застануцца адкрытымі, але сярэднія школы закрываюцца.
У сераду ў Грэцыі было зарэгістравана 2 646 выпадкаў заражэння – гэта самы высокі сутачны даказчык з моманту выяўлення першага выпадку захворвання ў краіне.
voanews.com/эж