З панядзелка, 9 лістапада Латвія на месяц уводзіць надзвычайнае эпідэмічнае становішча. Такое рашэнне было прынятае ў пятніцу на сумесным пасяджэнні латвійскага ўрад і Рад крызіснага кіравання, звязаным з другой хваляй эпідэміі SARS-CoV-2.
Да 6 снежня ў Латвіі не будуць праводзіцца ніякія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. Забарона распаўсюджваецца не толькі на адкрытыя сходы. У вячорках, вяселлях і пахаваннях змогуць удзельнічаць да 10 чалавек з не больш чым двух хатніх гаспадарак.
Рэстараны і бары змогуць прадаваць свае тавары толькі на вынас. У крамах дзейнічае абмежаванне колькасць кліентаў.
PAP/эж