Кіраўнікі ЕС і генеральны сакратар НАТА павіншавалі Джо Байдэна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Кіраўнік aльянсу Енс Столтэнберг і прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль апублікавалі заявы па гэтай справе.
Генеральны сакратар НАТА напісаў, што ведае Джо Байдэна, як рашучага прыхільніка Паўночнаатлантычнага альянсу і разлічвае на цеснае супрацоўніцтва з ім.
„Моцнае НАТА карыснае, як для Паўночнай Амерыкі, так і для Еўропы”, - напісаў Енс Столтэнберг. Ён таксама падкрэсліў, што лідарства ЗША важнае асабліва ў цяперашнім непрадказальным свеце.
У сваю чаргу кіраўнікі Еўрапейскай рады і Еўрапейскай камісіі заклікалі да больш цесных трансатлантычных сувязяў. Урсула фон дэр Ляен выказала надзею на хуткую сустрэчу з Джо Байдэнам.
„Еўрапейскі саюз і ЗША з'яўляюцца сябрамі і саюзнікамі, нашых грамадзян звязваюць самыя глыбокія сувязі”, - падкрэсліла яна.
Шарль Мішэль запэўніў, што Еўрапейскі Саюз гатовы ўступіць у моцнае трансатлантычнае партнёрства. Сярод праблем, з якімі Еўропа і ЗША павінны справіцца разам, ён назваў пандэмію каранавіруса, змен клімату і міжнародны гандаль.
аз