Сёння ў Цверы павінен пачацца судовы працэс па незаконным выдаленні памятных дошак, прысвечаных памяці ахвяраў сталінскіх злачынстваў, у тым ліку ў Катынскага злачынства. Дошкі, якія віселі на сцяне Цвярскога медыцынскага ўніверсітэта, былі дэмантаваны ў траўні. Да гэтай пары невядома, хто і на якой падставе прыняў такое рашэнне.
Пытанне ў судзе хоча высветліць Аб'яднанне „Мемарыял”. Гісторыкі гэтай арганізацыі ўстанавілі, што там, дзе віселі дошкі, каты з НКУС забівалі палітвязняў, у тым ліку больш за 6 тысяч польскіх ваеннапалонных.
Юрысты, якія супрацоўнічаюць з „Мемарыялам”, напісалі ў іску, што мемарыяльныя дошкі былі дэмантаваны незаконна і абвінавацілі ў гэтым кіраўніцтва Цвярскога медыцынскага ўніверсітэта.
Паседжанне суда павінна было адбыцца ў кастрычніку, але з-за змены суддзі, яно было перанесена на сённяшні дзень. Суд у Цверы патрабуе тлумачэнняў ад чыноўнікаў мясцовай адміністрацыі і пракуратуры, якія раней публічна падтрымлівалі дэмантаж гістарычных дошак.
аз