Генеральны пракурор ЗША Уільям Бар у панядзелак упаўнаважыў федэральных пракурораў пачаць расследавання «істотных сцвярджэнняў аб парушэннях пры галасаванні і парушэнняў пры падліку галасоў», адначасова заклікаўшы пракурораў не ганяцца за надуманымі або перабольшанымі сцвярджэннямі», перадае агенцтва Рэйтэр.
Выбарчы штаб прэзідэнта Трампа падаў пазоў у Федэральны суд, спрабуючы перашкодзіць уладам штата Пенсільванія сертыфікаваць перамогу Джо Байдэна.
У пазове, пададзеным штабам і двума зарэгістраванымі выбаршчыкамі, сцвярджаецца, што ў сістэме галасавання па пошце ў Пенсільваніі нібыта «адсутнічалі ўсе прыкметы празрыстасці і магчымасці праверкі, тых хто галасуе на выбарчым участку».
У пазове сцвярджаецца, што ўлады штата парушылі Канстытуцыю ЗША, стварыўшы «незаконную двухузроўневую сістэму галасавання», пры якой асабістае галасаванне падлягала большай праверцы, чым галасаванне па пошце.
Выбарчы штаб Трампа і рэспубліканцы падалі мноства пазоваў з дня выбараў з нагоды імаверных фальсіфікацыяў. Суддзі ў Джорджыі і Мічыгане ўжо адмовіліся разглядаць пазовы.
Некаторыя заканадаўцы-рэспубліканцы ў легіслатуры Пенсільваніі адзначылі ў распаўсюджаным прэс-рэлізе, што «заклікаюць да заканадаўчага аўдыту выбараў 2020 года і патрабуюць, каб вынікі выбараў не былі пацверджаныя пакуль праверка не будзе завершаная».
Пазоў выбарчага штаба Трампа ў Пенсільваніі будзе разглядаць Акруговы суддзя Мэцью Бран, якога прызначыў былы прэзідэнт Барак Абама.
voanews.com/эж