Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскія міратворцы, накіраваныя ў Нагорны Карабах, ваявалі ў Данбасе

10.11.2020 16:04
Аснову кантынгенту складуць падраздзяленні 15-й асобнай мотастралковай брыгады Цэнтральнай ваеннай акругі.
Armenia i Azerbejdżan porozumieli się w sprawie zawieszenia broni
Armenia i Azerbejdżan porozumieli się w sprawie zawieszenia broniARMENIA DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE / HANDOUT

Паводле інфармацыі, прадстаўленай Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі, расяяне адпраўляюць у Нагорны Карабах амаль 2 тысячы вайскоўцаў у рамках пагаднення, падпісанага Арменіяй, Азербайджанам і РФ. Аснову кантынгенту складуць падраздзяленні 15-й асобнай мотастралковай брыгады Цэнтральнай ваеннай акругі.

Па дадзеных InformNapalm, расійскае 15-я брыгада, якая дыслакуецца ў Самары, прымала ўдзел у акупацыі ўкраінскага паўвострава Крым і акупацыі часткі Данбаса. Больш за тое, журналіст Іраклій Камахідзэ напісаў у Facebook, што з 2005 па 2008 год гэтая брыгада дыслакавалася ў зоне так званага грузіна-абхазскага канфлікту. Яна брала ўдзел у расійскай агрэсіі супраць Грузіі ў жніўні 2008 года.

IAR/эж