Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва патрабуе тлумачэнняў наконт апошняга інцыдэнта на Астравецкай АЭС

12.11.2020 08:04
У нядзелю беларуская атамная электрастанцыя ў Астраўцы перастала вырабляць электраэнергію.
Elektrownia atomowa w Ostrowcu. Zdjęcie ilustracyjne
Elektrownia atomowa w Ostrowcu. Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com /Paulmart

Літва накіравала ў Беларусь ноту з просьбай даць афіцыйную інфармацыю пра апошні інцыдэнт на Астравецкай АЭС. У нядзелю беларуская атамная электрастанцыя  перастала вырабляць электраэнергію.

Міністэрства замежных спраў Літвы падкрэслівае, як важны для Літвы і міжнароднай супольнасці доступ да афіцыйнай і фактычнай інфармацыі пра сітуацыю на беларускай АЭС. Адсюль просьба аб неадкладнай рэакцыі на падзею і паясненне ейных прычын.

Пры нагодзе Літва чарговы раз звярнулася да Беларусі з патрабаваннем прыпыніць увод у эксплуатацыю электрастанцый да ажыццяўлення неабходных працэдураў бяспекі і выканання экалагічных патрабаванняў.

Беларуская АЭС была пабудавана ў 50 км ад Вільні. У нядзелю яна перастала вырабляць электраэнергію. Беларускі бок паведаміў, што на адным з блокаў, падлучаных да генератара, былі пашкоджаны некалькі трансфарматараў напружання. На думку беларусаў, падобныя здарэнні не ўплываюць на бяспеку электрастанцыі.

Афіцыйна першы блок АЭС у Астраўцы быў уведзены ў эксплуатацыю ў мінулую суботу ў прысутнасці кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Вільня многія гады пратэстуе супраць гэтай інвестыцыі.

аз