Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕСПЧ адхіліў скаргу «бухгалтара» Асвенціма

13.11.2020 12:54
 Грэнінг заяўляў, што гатовы несці маральную адказнасць за зробленае і прыносіў прабачэнні, аднак віну ў датычнасці да забойстваў так і не прызнаў.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)IAR/Krystian Dobuszyński

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) у чацвер, 12 лістапада, адхіліў пазоў «бухгалтара Асвенціма» Оскара Грэнінга, які скардзіўся на зацяжны характар сваёй справы ў пракуратуры і судзе Германіі. Разбіральніцтвы, якія пачаліся ў 1977 годзе, завяршыліся канчатковым прысудам у 2016-м. Грэнінг памёр 9 сакавіка 2018 года, не пачаўшы адбываць турэмны тэрмін.

У 2015 годзе Грэнінга, які служыў у Асвенціме, прызналі датычным да забойства амаль 300 тысяч зняволеных і прысудзілі да чатырох гадоў зняволення. У апеляцыйнай інстанцыі прысуд быў канчаткова пацверджаны ў 2016 годзе.

Паводле інфармацыі нямецкай пракуратуры, ён выконваў у лагеры функцыі «бухгалтара» і вёў Улік сродкаў, канфіскаваных у зняволеных. Грэнінг заяўляў, што гатовы несці маральную адказнасць за зробленае і прыносіў прабачэнні, аднак віну ў датычнасці да забойстваў так і не прызнаў.

У апошнія гады ў Германіі прайшлі некалькі судоў над былымі ахоўнікамі і наглядчыкамі нацысцкіх лагераў. Адным з найбуйнейшых падобных спраў стала асуджэнне ў 2011 годзе былога вартаўніка лагеру Сабібор Івана (Джона) Дзем'янюка. Ён быў прысуджаны да пяці гадоў турмы за саўдзел у забойстве больш чым 28 тысяч габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Аднак Дзямʼянюк памёр у доме састарэлых на адным з баварскіх курортаў у 2012 годзе – да таго, як суд паспеў разгледзець яго апеляцыю.

 rfi/эж