Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Запуск амерыканскай касмічнай ракеты Falcon 9 перанесены на заўтра

14.11.2020 13:37
Капсульная ракета Crew Dragon, выпушчаная кампаніяй SpaceX Ілона Маска, стартуе з касмічнага цэнтра Кенэдзі ў нядзелю.
Аўдыё

Запуск амерыканскай касмічнай ракеты Falcon 9 быў перанесены з суботы на нядзелю з-за складаных умоў надвор'я.

Капсульная ракета Crew Dragon, выпушчаная кампаніяй SpaceX Ілона Маска, стартуе з касмічнага цэнтра Кенэдзі на мысе Канаверал у штаце Фларыда, у нядзелю а 19.27 па мясцовым часе. На борце будуць тры амерыканцы і японец.

Першая касмічная місія SpaceX пачнецца пасля 8-гадзіннага палёту. Адміністратар НАСА Джым Брыдэнстын сказаў: „Гісторыя пачнецца пасля таго, як экіпаж прызямліцца на Міжнароднай касмічнай станцыі”.

Чыноўнікі з НАСА канчаткова ўхвалілі праект Crew Dragon у пачатку гэтага тыдня, заканчваючы амаль 10-гадовы перыяд працы SpaceX.

У 2014 годзе SpaceX і Boeing падпісалі з НАСА кантракты на стварэнне касмічнай капсулы, якая будзе канкураваць з расійскім шатлом.

аз