Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Вільні пачынаецца свята Маці Божай Вастрабрамскай

14.11.2020 10:32
Больш за тыдзень імшы будуць служыцца на васьмі мовах, у тым ліку на польскай, літоўскай і беларускай.
o a, i.
Вoстрая брaма, Вiльня.By Marcin Białek - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4071301

Сёння ў Вільні пачынаецца свята, якое называюць Пакроў Маці Божай Вастрабрамскай. Гэта аднo з самых важных рэлігійных святаў у горадзе, якое сёлета пройдзе пад лозунгам: „Totus Tuus”.

Словы святога Яна Паўла ІІ „Totus Tuus”( Увесь твой) былі абраны невыпадкова. Сёлета адзначаецца сотая гадавіна з дня нараджэння Папы рымскага-паляка. Таму свята стала нагодай прыглядзецца ролі Панны Марыі ў жыцці святога Айца.

Свята пачнецца малітвай на польскай і літоўскай мовах на ружанцы, які Ян Павел ІІ пакінуў у віленскай святыні падчас свайго паломніцтва ў 1993 годзе.

Мерапрыемствы будуць працягвацца да 22 лістапада. Больш за тыдзень імшы будуць служыцца на васьмі мовах, у тым ліку на польскай, літоўскай, беларускай, украінскай, французскай і іспанскай.

Індывідуальна перад вобразам Маці Божай можна будзе маліцца штодня з 15:00 да 20:00. Аднак у гэтым годзе вернікі павінны прытрымлівацца эпідэміялагічных абмежаванняў.

Як і ў папярэднія гады, імшы на польскай мове будуць транслявацца ў тым ліку на хвалях мясцовай польскамоўнай радыёстанцыі „Радыё з-над Віліі”, а таксама на сайце капліцы.

Традыцыя свята сягае першай паловы XVІІІ стагоддзя і штогод прыцягвае ў Вільню  натоўпы вернікаў і паломнікаў.

аз