Улады Львова вырашылі, што да 30 лістапада суботы і нядзелі ў гэтым горадзе будуць працоўнымі для рэстаранаў, гандлёвых цэнтраў, устаноў культуры, трэнажорных залаў, фітнес-клубаў і кірмашоў. Такім чынам гарадскія ўлады хочуць абыйсці рашэнне ўрада аб нацыянальным каранціне па выходных. Мэр Львова Андрэй Садовый паведаміў, што дзякуючы гэтаму ў Львове такі каранцін не будзе ўведзены.
Нагадваем, паводле рашэння ўкраінскіх уладаў з сённяшняга дня ў выходныя ва Украіне змогуць працаваць выключна харчовыя крамы, аптэкі, заправачныя станцыі і паштовыя аддзяленні.
Мэр Львова апублікаваў копію рашэння выканкама Львоўскай гарадской рады і заклікаў прадпрымальнікаў спасылацца на яго, калі нехта спрабуе супрацьстаяць іх працы. Андрэй Садовый таксама паабяцаў прадпрымальнікам юрыдычную падтрымку з боку гарадскіх уладаў.
Нагадваем, рашэнне ўкраінскага ўрада аб увядзенні нацыянальнага каранціна звязанае з павелічэннем колькасці заражэнняў каранавірусам ва Украіне. Згаданае рашэнне крытыкуюць не толькі прадпрымальнікі, але і мэры многіх украінскіх гарадоў.
аз