Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Львова вырашылі абысці нацыянальны каранцін па выходных

14.11.2020 17:02
Паводле рашэння ўкраінскіх уладаў з сённяшняга дня ў выходныя ў краіне могуць працаваць выключна харчовыя крамы і аптэкі.
, a.
Львоў, Украінa.Photo:tuanMaciek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Львова вырашылі, што да 30 лістапада суботы і нядзелі ў гэтым горадзе будуць працоўнымі для рэстаранаў, гандлёвых цэнтраў, устаноў культуры, трэнажорных залаў, фітнес-клубаў і кірмашоў. Такім чынам гарадскія ўлады хочуць абыйсці рашэнне ўрада аб нацыянальным каранціне па выходных. Мэр Львова Андрэй Садовый паведаміў, што дзякуючы гэтаму ў Львове такі каранцін не будзе ўведзены.

Нагадваем, паводле рашэння ўкраінскіх уладаў з сённяшняга дня ў выходныя ва Украіне змогуць працаваць выключна харчовыя крамы, аптэкі, заправачныя станцыі і паштовыя аддзяленні.  

Мэр Львова апублікаваў копію рашэння выканкама Львоўскай гарадской рады і заклікаў прадпрымальнікаў спасылацца на яго, калі нехта спрабуе супрацьстаяць іх працы. Андрэй Садовый таксама паабяцаў прадпрымальнікам юрыдычную падтрымку з боку гарадскіх уладаў.

Нагадваем, рашэнне ўкраінскага ўрада аб увядзенні нацыянальнага каранціна звязанае з павелічэннем колькасці заражэнняў каранавірусам ва Украіне. Згаданае рашэнне крытыкуюць не толькі прадпрымальнікі, але і мэры многіх украінскіх гарадоў.

аз