У ноч з нядзелі на панядзелак запланаваны запуск доўгатэрміновай касмічнай місіі Crew-1. Чацвёра астранаўтаў на борце капсулы Dragon вытворчасці кампаніі SpaceX адправяцца на Міжнародную касмічную станцыю, дзе будуць праводзіць даследаванні.
Польскі астраном Пётр Вітэк распавёў, што астранаўты будуць выконваць руцінныя задачы, хоць сама місія ў пэўным сэнсе наватарская:
-Экіпаж станцыі заўжды налічваў шэсць чалавек, падчас гэтай экспедыцыі астранаўстаў будзе сем. Стьане больш працоўных рук на Міжнароднай касмічнай станцыі. Там заўжды знойдзецца праца.
Гэта першая рабочая місія пасля гучнага запуску місіі SpaceX DM-2, якая ў траўні вывела двух астранаўтаў на арбіту. Гэта была першая пілатуемая місія НАСА, арганізаваная ў супрацоўніцтве з прыватнай кампаніяй, і першы запуск з тэрыторыі ЗША пасля прыпынення праграмы палётаў шатлаў.
Трансляцыя запуску місіі Crew-1 будзе ісці на старонках НАСА ў сацыяльных сетках.
iar/эж