Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каталікі ў Францыі патрабуюць адкрыцця касцёлаў

16.11.2020 09:30
Кіраўнік французскага МУС аб’яцаў  пагутарыць з прадстаўнікамі рэлігійных суполак аб магчымасці адкрыцця касцёлаў для вернікаў.
     .
Каталікі ў Францыі патрабуюць адкрыцця касцёлаў.PAP/EPA/YOAN VALAT

У Францыі каталіцкія дэманстранты патрабавалі адмены забароны на служэнне набажэнстваў для вернікаў.  У акцыях пратэсту ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Дэманстрацыя ў Парыжы была забароненая па санітарных абмежаваннях.

Акцыі пратэсту каталікоў прайшлі ў нядзелю ў некалькіх французскіх гарадах.
У Бардо каля 300 вернікаў сабраліся перад саборам і на каленях маліліся аб адкрыцці святыні. Больш за пяцьсот чалавек пратэставала Нанце.

Каталіцкія аб'яднанні таксама арганізавалі дэманстрацыю ў Страсбургу. Акцыі пратэсту прайшлі са згоды мясцовых уладаў, з улікам абмежаванняў іх удзельнікаў да 500.

У Парыжы прэфектура абвясціла, што запланаваная на вечар дэманстрацыя забароненая. Улады асцерагаліся, што ў акцыі прыме ўдзел занадта шмат людзей.

Міністэрства ўнутраных спраў Францыі папярэдзіла, што ўдзельнікі дэманстрацый, арганізаваных без згоды ўладаў, будуць пакараныя.

Сёння кіраўнік французскага МУС аб’яцаў пагутарыць з прадстаўнікамі рэлігійных суполак аб магчымасці адкрыцця святыняў для вернікаў.

аз