Краіны ЕС рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць Беларусі. Спіс людзей, на якіх будуць распаўсюджваюцца абмежаванні, будзе пашыраны ўжо другі раз, даведалася карэспандэнтка грамадскага Польскага радыё ў Бруселі.
Сёння міністры замежных спраў 27 краін павінны даць «зялёнае святло» новым абмежаванням. Гэта адказ Еўрапейскага Саюза на забойства аднаго з дэманстрантаў Рамана Бандарэнкі.
Аднак рaней па гэтай справе павінны дамовіцца рабочыя групы, у якіх удзельнічаюць эксперты з дзяржаў-членаў. Гэта яны павінны падрыхтаваць першапачатковы спіс людзей, якія будуць падвяргацца санкцыям.
У адказ на фальсіфікацыі жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў паслявыбарчых пратэстаў ЕС увёў санкцыі супраць 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Пазней згаданы спіс быў пашыраны яшчэ на 15 чалавек, у тым ліку на самога Аляксандра Лукашэнку.
Абмежаванні ўключаюць забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актывы ў Еўропе.
аз