Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны ЕС рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць Беларусі

16.11.2020 11:26
Сёння міністры замежных спраў 27 краін павінны даць «зялёнае святло» новым абмежаванням.
Сцяг ЕўрасаюзаPhoto:Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Краіны ЕС рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць Беларусі. Спіс людзей, на якіх будуць распаўсюджваюцца абмежаванні, будзе пашыраны ўжо другі раз, даведалася карэспандэнтка грамадскага Польскага радыё ў Бруселі.

Сёння міністры замежных спраў 27 краін павінны даць «зялёнае святло» новым абмежаванням. Гэта адказ Еўрапейскага Саюза на забойства аднаго з дэманстрантаў Рамана Бандарэнкі.

Аднак рaней па гэтай справе павінны дамовіцца рабочыя групы, у якіх удзельнічаюць эксперты з дзяржаў-членаў. Гэта яны павінны падрыхтаваць першапачатковы спіс людзей, якія будуць падвяргацца санкцыям.

У адказ на фальсіфікацыі жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў паслявыбарчых пратэстаў ЕС увёў санкцыі супраць 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Пазней згаданы спіс быў пашыраны яшчэ на 15 чалавек, у тым ліку на самога Аляксандра Лукашэнку.

Абмежаванні ўключаюць забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актывы ў Еўропе.

аз