Расія павялічвае сваю прысутнасць у Нагорным Карабаху. Акрамя амаль 2 тысяч міратворцаў, у каўказскім анклаве будзе размяшчацца група ратавальнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Частка расійскіх каментатараў падкрэслівае, што заключанае на мінулым тыдні армяна-азербайджанскае пагадненне аб спыненні агню не рэгулюе мноства гуманітарных пытанняў, у тым ліку статусу лініі падзелу і сепаратысцкай рэспублікі Нагорны Карабах.
Пагадненне аб спыненні агню пад патранажам Расіі прадугледжвае, што расійская армія будзе захоўваць мір у Нагорным Карабаху на працягу пяці гадоў. У той жа час расійскае МНС накіравала ў Сцепанакерт (сталіцу сепаратысцкага Нагорнага Карабаха) сваіх функцыянераў і тэхніку для запуску ў рэгіёне цэнтра гуманітарнай дапамогі.
Паводле гісторыка Аляксея Малашэнкі, спыненне агню не з'яўляецца вынікам перамоваў паміж бакамі канфлікту, але кампрамісам да якога іх прымусілі трэція краіны.
„Гэта не мір, а перапынак, і дай Бог, каб ён працягваўся як мага даўжэй”, - канстатуе Аляксей Малашэнка.
аз