Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча мае намер умацоўваць польска-малдаўскія адносіны як на двухбаковым, так і на еўрапейскім узроўні, віншаванне было таксама апублікавана на старонцы прэзідэнта Twitter:
-Віншуем Маю Санду з паспяховай прэзідэнцкай кампаніяй. Польшча поўная рашучасці ўмацоўваць польска-малдаўскія стасункі на высокім як двухбаковым, так і еўрапейскім узроўні.
Праеўрапейская былая прэм'ер Малдовы Мая Санду перамагла ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў з вынікам 57,75% галасоў, абышоўшы цяперашняга прарасійскага прэзідэнта Ігара Дадона, які атрымаў 42,25% галасоў выбарцаў.
Мая Санду стане першай у гісторыі Малдовы жанчынай на пасадзе прэзідэнта.
iar/эж