Праз амаль год пасля сенсацыйнага рабунку з найбуйнейшага ў Еўропе збору старажытных ювелірных вырабаў «Зялёны звод» (Grünes Gewölbe) у Дрэздэне затрыманыя трое падазраваных у здзяйсненні.
У аўторак, 17 лістапада, у сваім Twitter паліцыя федэральнай зямлі Саксонія, паведамілі, што ў спецаперацыі ў Берліне ўдзельнічалі больш за 1600 супрацоўнікаў паліцыі, праведзеныя ператрусы 18 аб'ектаў, уключаючы 10 кватэр, а таксама абшуканы гаражы і аўтамабілі.
Пракуратура Дрэздэна падазрае затрыманых у крадзяжы ў складзе злачыннай групы, а таксама ў двух падпалах. Усе затрыманыя зʼяўляюцца грамадзянамі ФРГ. Як заявілі ў праваахоўных органах, мэтай праведзенай аперацыі, акрамя затрымання падазраваных, быў пошук «скрадзеных твораў мастацтва, а таксама доказаў, такіх як носьбіты інфармацыі, адзенне і інструменты.
Нагадаем, 25 лістапада 2019 года ўначы быў здзейснены падпал электрашчыта, які забяспечвае электрычнасцю дрэздэнскую галерэю «Зялёны звод» і іншыя дзяржаўныя музеі. Затым зламыснікі, разрэзаўшы краты на акне, увайшлі ў музей, дзе захоўваецца ўнікальныя калекцыя. Іх здабычай сталі ювелірныя ўпрыгожванні, некалькі каштоўных гузікаў, а таксама шпага, інкруставаная дыяментамі. СМІ ацанілі агульны кошт скрадзенага ў адзін мільярд еўра.
dw/эж