«Польшча і Літва падтрымліваюць дэмакратычныя змены ў Беларусі», - заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас прэс-канферэнцыі ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні. Нагадваем, кіраўнік польскай дзяржавы знаходзіцца з двухдзённым візітам у Літве.
- Мы хочам, каб яны (беларусы - рэд.) жылі ў свабоднай, дэмакратычнай краіне і мелі пачуццё свабоды і таго, што належаць да заходняй супольнасці. Гэтага мы ім жадаем. Мы стараемся таксама падтрымліваць беларусаў, калі яны звяртаюцца да нас з просьбай аб дапамозе. Менавіта мы хацелі б, каб, між іншым, такімі справамі займалася Рада прэзідэнтаў Польшчы і Літвы.
Нагадваем, Рада прэзідэнтаў Польшчы і Літвы была пакліканая ўчора. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа дадаў, што яко краіна асуджае сітуацыю, да якой у Беларусі давёў тамтэйшы рэжым.
- Мы павінны паспрабаваць вырашыць праблемы ў гэтай краіне рознымі спосабамі, у тым ліку шляхам падтрымкі фарміравання грамадзянскай супольнасці. Мы лічым таксама, што Еўрасаюз павінен прыняць трэці пакет санкцый накіраваных, як супраць фізічных асоб, так і супраць прадпрыемстваў. Уведзеныя да гэтай пары санкцыі не прынеслі спадзяваных вынікаў.
Учора ў Вільні прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэўся з прэзідэнтам і прэм'ерам Літвы, а таксама выступіў у літоўскім Сейме.
Сёння кіраўнікі абедзвюх краінаў прымуць удзел у польска-літоўскім бізнес-форуме.
аз