Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Савет Расійскай Федэрацыі пагадзіўся накіраваць войскі ў Нагорны Карабах

18.11.2020 11:01
Расійская місія ў Нагорным Карабаху стане тэмай сённяшніх перамоў членаў Мінскай групы АБСЕ.
        .
Савет Расійскай Федэрацыі пагадзілася накіраваць войскі ў Нагорны Карабах.PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY/HANDOUT HANDOU

Савет Расійскай Федэрацыі пагадзілася накіраваць войскі за межы Расіі. Заяўку па гэтай справе падаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які ўжо тыдзень таму накіраваў расійскіх жаўнераў у Нагорны Карабах.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў патлумачыў, што на самой справе згода савета не патрэбная, паколькі прэзідэнт атрымаў такія паўнамоцтвы ў 2015 годзе, калі адпраўляў расійскія вайскі ў Сірыю.

На мінулым тыдні Уладзімір Пуцін заключыў з Арменіяй і Азербайджанам пагадненне аб умовах перамір'я ў Нагорным Карабаху. Згодна з гэтым дакументам, Масква стварыла міратворчую місію, якая на працягу бліжэйшых пяці гадоў павінна раздзяляць бакі канфлікту.

Пагадненне раскрытыкавалі дзяржавы, якія супрацоўнічаюць з Расіяй у рамках Мінскай групы АБСЕ. Паводле Францыі і ЗША, дакумент выклікае мноства сумневаў, у тым ліку не вызначае прававога статусу тэрыторыяў, якія застаюцца пад кантролем карабахскіх сепаратыстаў.

Расійская місія ў Нагорным Карабаху стане тэмай перамоў, якія сёння адбудуцца ў Маскве з удзелам прадстаўнікоў астатніх членаў Мінскай групы АБСЕ, то бок Францыі і ЗША.

аз