Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў значэнне ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» у барацьбе з крызісам

18.11.2020 14:30
Прэзідэнты Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа прынялі ўдзел у польска-літоўскім бізнес-форуме.
   i  .
Прэзідэнты Анджэй Дуда i Гітанас Наўседа. PAP/Jakub Szymczuk

Ініцыятыва „Рэгіён трох мораў” мае шанец дапамагчы ў аднаўленні эканомікі пасля пандэміі, пра гэта ў Вільні заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда, які разам са сваім літоўскім калегам Гітанасам Наўседай прыняў удзел у польска-літоўскім бізнес-форуме. З-за эпідэміі мерапрыемства было арганізавана ў анлайн фармаце.

Падчас свайго выступлення Анджэй Дуда звярнуў увагу на складанае становішча асабліва малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Ён дадаў, што многія кампаніі разглядаюць пытанне аб банкруцтве, калі эканамічная сітуацыя не палепшыцца ў бліжэйшым часе.

Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, дапамагчы бізнесу могуць такія механізмы, як ініцыятыва „Рэгіён трох мораў”, бізнес-форум, інвестыцыйны фонд і фондавы індэкс Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:

-  Асновай дзейнасці ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” з'яўляецца ідэя салідарнасці. Сёння, калі мы сутыкаемся з гэтым беспрэцэдэнтным крызісам, выкліканым пандэміяй, салідарнасць паміж народамі мае надзвычай важнае значэнне. Салідарнасць павінна стаць асновай еўрапейскага адзінства.

У сваю чаргу, на думку прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы, ліпеньскае пагадненне аб бюджэце ЕС і фондзе на рэканструкцыю пасля пандэміі ствараюць магчымасць для эканамічных пераўтварэнняў.

На думку прэзідэнта Літвы, справа ў тым, што Еўрапейскі Саюз павінен быць больш экалагічным, інавацыйным і мець больш інтэграваны рынак.

Гітанас Наўседа таксама падкрэсліў, што Польшча з'яўляецца другім па велічыні эканамічным партнёрам Літвы.

Нагадваем, Анджэй Дуда знаходзіўся з двухдзённым візітам у Літве. Польскі прэзідэнт сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў, выступіў у Сейме Літвы, прыняў удзелу польска-літоўскім бізнес-форуме, а таксама наведаў  месцы важныя для польскай і літоўскай нацыянальнай памяці.

аз