Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што Расія працягвае нарошчваць сваю ваенную сілу ў Крыме.
«Мы разгледзелі сітуацыю ў галіне бяспекі ў Чорным моры, якое мае стратэгічнае значэнне. Расія працягвае парушаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі і Украіны, працягвае нарошчваць сваю ваенную моц у Крыме і ўсё больш актыўна разгортвае сілы ў рэгіёне Чорнага мора», – заявіў Столтэнберг, выступаючы ў Бруселю.
Столтэнберг дадаў, што блок НАТА адкажа на такія дзеянні Расіі «узмацненнем сваёй прысутнасці на сушы, на моры і ў паветры», а кіраўнікі МЗС краінаў Паўночнаатлантычнага альянсу ўзгаднілі далейшыя крокі па ўмацаванні дыялогу з Грузіяй і Украінай.
эж