Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Чэхіі адмянілі каменданцкую гадзіну і адчынілі рэстараны

03.12.2020 15:34
 У сераду было выяўлена 4563 заражэнняў каранавірусам (на 400 менш, чым у аўторак), паведамляе Міністэрства аховы здароўя Чэхіі.
Maseczki ochronne, zdjęcie ilustracyjne
Maseczki ochronne, zdjęcie ilustracyjnePAP/Łukasz Gągulski

У чацвер, 3 снежня, у Чэшскай Рэспубліцы, дзякуючы зніжэнню колькасці новых выпадкаў каранавіруса, быў уведзены 3 узровень эпідэміялагічнай небяспекі па сістэме PES.

У краіне адменена каменданцкая гадзіна ў начны час і, хоць і з абмежаваннямі, адкрыліся прамтаварныя крамы (з захаваннем нормы – 15 кв. м на аднаго пакупніка ад агульнай плошчы гандлёвых залаў), рэстараны (4 чалавекі за сталом, агульная ўмяшчальнасць скарочана на 50% ад нормы, кліентаў абслугоўваюць да 22.00), цырульні (абмежавана колькасць кліентаў з захаваннем нормы – 15 кв.м. на чалавека) і шэраг іншых устаноў сферы паслуг. Абавязак апранаць маскі і захоўваць дыстанцыю застаецца нязменным.

У мінулую сераду ў Чэхіі было зарэгістравана менш новых заражэнняў каранвірусам, чым суткамі раней. Дынаміка распаўсюджвання эпідэміі ў Чэхіі працягвае зніжацца. У сераду было выяўлена 4563 заражэнняў (на 400 менш, чым у аўторак). Інфармацыю апублікавала Міністэрства аховы здароўя Чэхіі.

radio.cz/эж