Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джо Байдэн заклікаў Кітай дзейнічаць паводле «міжнародных стандартаў»

04.12.2020 09:37
Ён падкрэсліў, што будзе змагацца з працэдурай крадзяжу інтэлектуальнай уласнасці, у чым абвінавачваюць кітайцаў.
.
. PAP/EPA/CJ GUNTHER

Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер заклікаў Кітай дзейнічаць паводле «міжнародных стандартаў». У той жа час ён паўтарыў, што не мае намеру адразу пасля ўступлення на пасаду здымаць мытныя пошліны, уведзеныя на КНР прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Падчас першага сумеснага інтэрв'ю пасля выбараў Байдэн і абраная на віцэ-прэзідэнта Камала Харыс, журналіст CNN Джэйк Тэпер спытаў, ці варта караць Кітай за яго палітыку на пачатку эпідэміі каранавіруса.

«Гаворка ідзе не пра тое, каб пакараць іх (Кітай) за каранавірус, а пра тое, каб настойваць на тым, што існуюць міжнародныя стандарты, якія трэба выконваць», – сказаў Байдэн. Ён падкрэсліў, што будзе змагацца з працэдурай крадзяжу інтэлектуальнай уласнасці, у чым абвінавачваюць кітайцаў.

Камала Харыс падкрэсліла, што пакуль рана для дэмакратычнага лагера падрабязна тлумачыць, якім ён бачыць будучыя адносіны паміж Вашынгтонам і Пекінам. »Шчыра кажучы, на жаль, мы знаходзімся на ранняй стадыі працэсу атрымання сакрэтнай інфармацыі і наведвання брыфінгаў са спецслужбамі«, – сказала яна.

ав