Беларуская Служба

Балтыйскае мора: нямецкія вадалазы знайшлі машыну шыфравання Энігма

04.12.2020 14:32
Нямецкая армія выкарыстоўвала Энігму для адпраўкі і атрымання сакрэтных паведамленняў падчас Другой сусветнай вайны.
.    .
Мора. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Pexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкія дайверы, якія шукаюць у Балтыйскім моры рыбалоўныя сеткі, якія могуць прадстаўляць пагрозу для марскога жыцця, падабралі машыну шыфравання Enigma. На іх думку, машына была выкінутая за борт з патанулай падводнай лодкі, паведамляе Reuters.

Нямецкая армія выкарыстоўвала Энігму для адпраўкі і атрымання сакрэтных паведамленняў падчас Другой сусветнай вайны, але польскія і брытанскія крыптаграфісты расшыфравалі гэты код, дапамагаючы саюзнікам атрымаць перавагу.

«Мы думалі, што гэта машынка, заблытаная ў рыбалоўных сетках на марскім дне», – сказаў вадалаз Фларыян Хубер. – Аднак, я хутка зразумеў важнасць знаходкі. За апошнія 20 гадоў я зрабіў шмат захапляльных і дзіўных адкрыццяў. Але я і не марыў, што аднойчы мы знойдзем адну з легендарных машын Энігмы, – дадаў ён.

Узор, знойдзены вадалазамі, будзе перададзены музею ў Шлезвігу.

ав