Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Роберт Левандоўскі, капітан нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе, абраны лепшым гульцом свету

18.12.2020 09:13
Гэта першы ў гісторыі паляк, які атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду.
Роберт ЛевандоўскіPAP/EPA/ANDY RAIN

Роберт Левандоўскі, капітан нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе і нападаючы ФК «Баварыя», быў абраны лепшым гульцом свету ў рэйтынгу FIFA – Best FIFA 2020. Ён перамог аргентынца Ліянэля Месі і партугальца Крышціяну Раналду, якія прайшлі ў фінальную тройку. Вынікі плебісцыту былі абвешчаныя падчас віртуальнай гала-акцыі ў Цюрыху.

Роберт Левандоўскі – першы ў гісторыі паляк, які атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду.

«Віншуем Роберта Левандоўскага з перамогай на лепшым плебісцыце FIFA 2020! Гэта быў выдатны сезон для Роберта з мноствам галоў і мноствам трафеяў, уключаючы Лігу чэмпіёнаў», – было напісана на англамоўным профілі канцылярыі прэм'ер-міністра ў Twitter.

«Добрыя навіны ў гэтым сумным, пандэмічным годзе. Віншуем лепшага футбаліста свету! Дзякуй!» – напісаў у Twitter намеснік прэмʼер-міністра Пётр Глінскі, міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту.

Прэзідэнт Польскай футбольнай асацыяцыі Збігнеў Бонек апублікаваў у Twitter фота Роберта Левандоўскага з дзяцінства, дзе ён стаіць з мячом пад пахай: «З гэтага ўсё пачалося.... Віншуем Роберта Левандоўскага! Фантастычная адзнака і цалкам заслужаная. Ты быў лепшым у гэтым годзе. Так застанецца на ўсё жыццё. Паляк – лепшы ў свеце – гэта гучыць цудоўна».

ав