Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Арабскую феміністку могуць асудзіць на 20 гадоў турмы

19.12.2020 17:00
Яна змагалася за права жанчын вадзіць машыну, але ўлады палічылі яе тэрарысткай.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneRomanR/ Shutterstock

Арабскую актывістку Луджайн аль-Хатлул могуць пасадзіць у турму на 20 гадоў – піша Gazeta Wyborcza. Яна змагалася за правы жанчын у Саудаўскай Аравіі, каб яны маглі вадзіць машыну, але ўлады палічылі яе тэрарысткай.

Луджайн 31 год, яна сядзіць у турме з 2018 года. Раней стала вядомай дзякуючы сваёй мірнай барацьбе за правы жанчын у Саудаўскай Аравіі. Яна хацела, каб жанчыны маглі свабодна вадзіць аўтамабіль і самі вырашаць свой лёс. Саудаўкі не могуць вучыцца, выйсці замуж ці падарожнічаць без згоды апекуна-мужчыны. Яе барацьбу высока ацанілі за межамі айчыны, яна была між іншым намінаваная на Нобэлеўскую прэмію міру. Аднак крымінальны суд Аравіі прыняў рашэнне, што Луджайн «супрацоўнічала з ворагам».

Цяпер саудаўкі могуць ужо вадзіць машыну, хаця ўсё яшчэ не адмянілі неабходнасць курыраваць жыццё жанчыны мужчынскім апекуном. Прагрэсіўны закон прыняў прынц Мухамед ібн Салман, які імкнецца прадставіць сябе сучасным лідарам. Але пры гэтым ён арыштаваў актывістак, якія змагаліся за правы жанчын.

Прысуд па справе Хатлул можа быць прыняты ў панядзелак. Калі суд пасадзіць жанчыну на 20 гадоў у турму, Саудаўская Аравія сур’ёзна папсуе свае адносіны з захадам. Дагэтуль яна магла разлічваць на Дональда Трампа, які глядзеў праз пальцы на парушэнне правоў чалавека ў гэтай дзяржаве. Але яго пераемнік Джо Байдэн заявіў ужо, што правы чалавека стануць ключавым фактарам, калі будзе рашацца пытанне супрацы з Аравіяй.

нг