Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча з'яўляецца ганаровым госцем мадрыдскага фестывалю культуры

20.12.2020 16:35
Фестываль «Давайце сустрэнемся на Каляды» праходзіць да 30 снежня ў сталіцы Іспаніі.
zdj. il.
zdj. il. shutterstock.com/noophoto

Польшча з'яўляецца ганаровым госцем сёлетняга фестывалю „Давайце сустрэнемся на Каляды”, арганізаванага ўладамі Мадрыда ў супрацоўніцтве з пасольствам Польшчы, паведамляецца на афіцыйным сайце гарадскога савета.

Спектаклі, аўдыявізуальныя шоу, паказы кіно, танцы, цырк, майстар-класы, канцэрты, вулічны тэатр - гэта толькі некаторыя прапановы насычанай культурна-забаўляльнай праграмы, якая будзе праходзіць да 30 снежня ў Мадрыдскім культурна-мастацкім цэнтры.

Адкрыццём праграмы стаў „дыялог паміж польскай і іспанскай культурай” - былі прадстаўлены польскія фальклорныя калектывы і іспанская традыцыя фламенка. Хоры „Кракус” і „Наш Дом” спявалі польскія калядныя песні, а пасол Польшчы ў Мадрыдзе Мажэна  Адамчык распавяла пра польскія калядныя традыцыі.

Падчас фестывалю запланаваны буйны аўдыявізуальны спектакль у гонар польскага піяніста і кампазітара Фрыдэрыка Шапэна, а таксама канцэрт маладога піяніста - паляка, які нарадзіўся ў Мадрыдзе, Віктара Гaнсёра, які будзе іграць музычныя творы выдатных кампазітараў  Усходняй Еўропы.

Іншы тэматычны блок фестывалю прысвечаны польскай літаратуры, у тым ліку творам майстра фэнтэзі Станіслава Лема і Анджэя Сапкоўскага.

У мадрыдскім культурным цэнтры запланаваны шоу мастацкага катання, а таксама „фестываль новых магічных талентаў”.

аз