Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З наступнага тыдня вернікі ў Літве зноў змогуць удзельнічаць у набажэнствах у касцёлах

06.01.2021 16:14
Нагадваем, літоўскія біскупы вырашылі прыпыніць служэнне набажэнстваў з удзелам вернікаў у сярэдзіне снежня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStokkete/shutterstock.com

З наступнага тыдня вернікі ў Літве зноў змогуць удзельнічаць у набажэнствах у касцёлах, паведамілі прадстаўнікі Канферэнцыі біскупаў у Літве. Аднак абмежаванні, звязаныя з эпідэмічнай сітуацыяй у краіне, надалей будуць дзейнічаць.

Вернікі змогуць уваходзіць у касцёл выключна ў масках. Таксама будзе дзейнічаць правіла 10 квадратных метраў плошчы на аднаго чалавека і абавязак захавання адлегласці двух метраў ад другога чалавека.

Літоўскія біскупы вырашылі прыпыніць служэнне набажэнстваў з удзелам вернікаў у сярэдзіне снежня, калі ўрад увёў дадатковыя эпідэмічныя абмежаванні і падоўжыў нацыянальны каранцін да канца студзеня.

Святары заахвочвалі літоўскіх вернікаў удзельнічаць у калядных набажэнствах  пры дапамозе інтэрнэту або СМІ. З-за пандэміі каранавіруса сёлета ў гарадах Літвы былі адмененыя таксама традыцыйныя шэсці з нагоды Богаяўлення.

аз