Пасля шматгадзіннага паседжання, перапыненага ўварваннем у сядзібу парламента прыхільнікаў прэзідэнта Дональда Трампа, Кангрэс ЗША прызнаў перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах.
Паводле палаты, на Джо Байдэна галасавалі 306, а на Дональда Трампа - 232 члены Калегіі выбаршчыкаў ЗША. Рашэнне Кангрэса ЗША абвясціў віцэ-прэзідэнт Майк Пенс:
- Большасць у Калегіі выбаршчыкаў ЗША складае 270 чалавек. Галасы былі аддадзены наступным чынам: Джозеф Байдэн-малодшы з Дэлавэра набраў 306 галасоў, а Дональд Трамп з Фларыды - 232 галасы.
Паводле ранейшых заяваў, віцэ-прэзідэнтам ЗША стане Камала Харыс. Майк Пенс паведаміў, што інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША адбудзецца 20 студзеня.
аз