Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што 20 студзеня ўпарадкавана перадасць уладу свайму пераемніку. Ён таксама падкрэсліў, што не згаджаецца з вынікам прэзідэнцкіх выбараў.
„Нягледзячы на тое, што я цалкам не згодны з вынікамі выбараў, і факты пацвярджаюць, што я маю рацыю, 20 студзеня адбудзецца ўпарадкаваная перадача ўлады”, - гаворыцца ў заяве, апыблікаванай у Твітэры прадстаўніка Белага дома Дэна Скавіна.
Прэзідэнт Трамп нагадаў, што ён змагаўся за падлік выключна „законных галасоў” і дадаў, што гэта толькі пачатак змагання за тое, каб Амерыка зноў была магутнай.
Сёння Кангрэс ЗША пацвердзіў перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах. Працэдуру падліку галасоў членаў Калегіі выбаршчыкаў ЗША перапынілі прыхільнікі прэзідэнта Трампа, якія ўварваліся ў будынак Кангрэса. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, у выніку якіх чатыры чалавекі загінулі, 14 функцыянераў паліцыі атрымалі раненні.
аз