Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля падзеяў у Капітолію будзе ўзмоцнена бяспека Бундэстага

08.01.2021 11:23
Федэральны ўрад ужо папрасіў нямецкую амбасаду ў Вашынгтоне даць справаздачу аб тым, якім чынам падобныя «успышкі гвалту маглі адбыцца ў Капітолі».
Protest w Waszyngtonie
Protest w WaszyngtoniePAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Службовыя асобы вывучаць, як можна палепшыць бяспеку нямецкага Бундэстага. Пра гэта ў чацвер, 7 студзеня, заявіў старшыня гэтага вышэйшага заканадаўчага органа ФРГ Вольфганг Шойбле.

Рашэнне прынята на фоне масавых беспарадкаў у амерыканскай сталіцы і ўварвання прыхільнікаў прэзідэнта Дональда Трампа ў будынак Кангрэсу ЗША. Прадстаўнікі Шойбле адзначылі, што сканцэнтруецца на тым, «якія высновы варта зрабіць з таго, што адбылося ў ЗША для абароны Бундэстага». Федэральны ўрад ужо папрасіў нямецкую амбасаду ў Вашынгтоне даць справаздачу аб тым, якім чынам падобныя «успышкі гвалту маглі адбыцца ў Капітолі».

Да падрыхтоўкі справаздачы будуць таксама падлучаныя эксперты па бяспецы розных фракцый у нямецкім парламенце, берлінскія ўлады і прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны.

dw/эж