Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Узрасла колькасць ахвяраў закалотаў у Капітолію

08.01.2021 10:42
Падчас беспарадкаў на Капіталійскім узгорку было праведзена 68 затрыманняў і канфіскавана дзве самаробныя выбуховыя прылады і шэсць адзінак агнястрэльнай зброі
Protesty w Stanach Zjednoczonych
Protesty w Stanach Zjednoczonych PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Супрацоўнік паліцыі, які прымаў удзел спыненні масавых беспарадкаў на Капіталійскім узгорку ў Вашынгтоне, вечарам 7 студзеня памёр у лякарні ад атрыманых пры гэтым траўмаў. Паведамленні пра смерць супрацоўніка паліцыя з'явілісяў раніцай 8 студзеня.

Такім чынам, колькасць ахвяр беспарадкаў павялічылася да пяці чалавек. Адна з загінуўшых-35-гадовая ўраджэнка каліфарнійскага гораду Сан-Дыега Эшлі Б.-14 гадоў адслужыла ў ваенна-паветраных сілах і ўдзельнічала ў некалькіх ваенных аперацыях ЗША за мяжой.

Пасля інцыдэнту ў будынку Кангрэса паліцыя Капітолію сутыкнулася з абвінавачваннямі ў тым, што яна не была дастаткова добра падрыхтаваная да падобнага развіцця падзей. 8 студзеня начальнікі паліцыі Капітолію падаў у дастаўку.

7 студзеня прэс-служба паліцыі паведаміла, што падчас беспарадкаў на Капіталійскім узгорку было праведзена 68 затрыманняў і канфіскавана дзве самаробныя выбуховыя прылады і шэсць адзінак агнястрэльнай зброі. 56 паліцэйскіх атрымалі траўмы.

Нагадаем, прыхільнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які прайграў выбары, пасля яго прамовы на мітынгу ў Вашынгтоне 6 студзеня прарваліся да Капітолію, дзе на сумесным пасяджэнні Сената і Палаты прадстаўнікоў зацвярджаліся вынікі выбараў. Пратэстоўцам удалося ўварвацца ў будынак. Дэбаты ў Кангрэсе былі прыпыненыя на некалькі гадзін, а заканадаўцы эвакуіраваныя.

Удзельнікі закалотаў уступілі ў сутыкненні з паліцыяй, у адказ праваахоўныя органы ўжылі слезацечны газ. У Вашынгтон прыбыла Нацыянальная гвардыя.

На наступны дзень дэмакрат Джо Байдэн быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе 46-га прэзідэнта ЗША. Гэтую пасаду палітык зойме пасля інаўгурацыі, якая пройдзе 20 студзеня.

iar/эж