Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшава запэўнівае, што польска-амерыканскія адносіны не зменяцца

08.01.2021 12:26
«Замежную палітыку ЗША можна параўнаць з вялікім танкерам, які рэдка змяняе курс, аднак калі курс зменены – то гэта на доўга».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Grand Warszawski

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач упэўнены, што новая адміністрацыя ЗША будзе працягваць ранейшую палітыку бяспекі. Намеснік міністра замежных спраў Пшыдач, яки адказвае за пытанні бяспекі, амерыканскай, азіяцкай і ўсходняй палітыкі, закрануў у эфіры тэлеканалу TVP Info, сярод іншага, пытанне дыслакацыі амерыканскіх войскаў у Польшчы:

-Замежную палітыку ЗША можна параўнаць з вялікім танкерам, які рэдка змяняе курс, аднак калі курс зменены – то гэта на доўга. Факт перадыслакацыі чарговых амерыканскіх войскаў у Польшчу не толькі станоўча ўспрымаецца дэмакратамі, але падобныя намаганні будуць прагнутыя новай адміністрацыяй.

Аднак Марцін Пшыдач лічыць што, з прыходам новай адміністрацыі зменіцца стыль замежнай палітыкі Злучаных Штатаў.

iar/эж