Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач упэўнены, што новая адміністрацыя ЗША будзе працягваць ранейшую палітыку бяспекі. Намеснік міністра замежных спраў Пшыдач, яки адказвае за пытанні бяспекі, амерыканскай, азіяцкай і ўсходняй палітыкі, закрануў у эфіры тэлеканалу TVP Info, сярод іншага, пытанне дыслакацыі амерыканскіх войскаў у Польшчы:
-Замежную палітыку ЗША можна параўнаць з вялікім танкерам, які рэдка змяняе курс, аднак калі курс зменены – то гэта на доўга. Факт перадыслакацыі чарговых амерыканскіх войскаў у Польшчу не толькі станоўча ўспрымаецца дэмакратамі, але падобныя намаганні будуць прагнутыя новай адміністрацыяй.
Аднак Марцін Пшыдач лічыць што, з прыходам новай адміністрацыі зменіцца стыль замежнай палітыкі Злучаных Штатаў.
iar/эж