Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Вугоршчыны падаўжае агульнанацыянальны каранцін

08.01.2021 15:02
Кіраўнік вугорскага ўрада абгрунтаваў рашэнне аб падаўжэнні абмежаванняў нізкай даступнасцю вакцыны супраць Covid-19:
  .
Прэм'ер Вугоршчыны В. Орбан PAP/Andrzej Lange

Абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса, у тым каменданцкая гадзіна, якая дзейнічае з 20: 00 да 5: 00, будуць падоўжаныя да 1 лютага, паведаміў прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан на хвалях Радыё Косут. Кіраўнік вугорскага ўрада абгрунтаваў рашэнне аб падаўжэнні абмежаванняў нізкай даступнасцю вакцыны супраць Covid-19:

-Аператыўны штаб вырашыў, што да 1 лютага мы прадоўжым цяперашнія абмежаванні. Мы лічым, што прадказальнасць спараджае давер. Школы, пачатковыя і дзіцячыя сады застануцца адкрытымі, а ў сярэдніх школах заняткі па-ранейшаму будуць праводзіцца дыстанцыйна.

Паводле слоў вугорскага прэмʼер-міністра Орбана, абмежаванні эфектыўныя і павінны захоўвацца да таго часу, пакуль не будзе атрымана дастатковая колькасць вакцыны.

Палітык адзначыў, што пастаўкі вакцын у ЕЗ занадта павольныя, таму Вугоршчына па гэтым пытанні вядзе перамовы таксама з Ізраілем, Расіяй і Кітаем. Вугоршчына на сённяшні дзень атрымала вакцыны для прышчэпкі толькі 80 тысяч чалавек. Станам на 8 студзеня першай дозай вакцыны былі прышчэпленыя 43 тысячы медычных супрацоўнікаў.

За мінулыя суткі ў Вугоршчыне было пацверджана 2907 выпадкаў каранавіруса, ад гэтай хваробы памерлі 115 чалавек. З пачатку пандэміі да каранавіруса памерла 10440 жыхароў Вугоршчыны.

iar/эж