Абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса, у тым каменданцкая гадзіна, якая дзейнічае з 20: 00 да 5: 00, будуць падоўжаныя да 1 лютага, паведаміў прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан на хвалях Радыё Косут. Кіраўнік вугорскага ўрада абгрунтаваў рашэнне аб падаўжэнні абмежаванняў нізкай даступнасцю вакцыны супраць Covid-19:
-Аператыўны штаб вырашыў, што да 1 лютага мы прадоўжым цяперашнія абмежаванні. Мы лічым, што прадказальнасць спараджае давер. Школы, пачатковыя і дзіцячыя сады застануцца адкрытымі, а ў сярэдніх школах заняткі па-ранейшаму будуць праводзіцца дыстанцыйна.
Паводле слоў вугорскага прэмʼер-міністра Орбана, абмежаванні эфектыўныя і павінны захоўвацца да таго часу, пакуль не будзе атрымана дастатковая колькасць вакцыны.
Палітык адзначыў, што пастаўкі вакцын у ЕЗ занадта павольныя, таму Вугоршчына па гэтым пытанні вядзе перамовы таксама з Ізраілем, Расіяй і Кітаем. Вугоршчына на сённяшні дзень атрымала вакцыны для прышчэпкі толькі 80 тысяч чалавек. Станам на 8 студзеня першай дозай вакцыны былі прышчэпленыя 43 тысячы медычных супрацоўнікаў.
За мінулыя суткі ў Вугоршчыне было пацверджана 2907 выпадкаў каранавіруса, ад гэтай хваробы памерлі 115 чалавек. З пачатку пандэміі да каранавіруса памерла 10440 жыхароў Вугоршчыны.
iar/эж