Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пелосі заявіла, што дала распараджэнне Камітэту па рэгламенце, быць гатовым да пачатку працэсу імпічменту. Пелосі папанавала выкарыстаць 25-ю папраўку да Канстытуцыі ЗША, каб адхіліць Дональда Трампа ад пасады.
Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў плануюць у панядзелак, 11 студзеня пачаць адпаведную працэдуру, прад'явіўшы яму абвінавачванні па некалькіх артыкулах імпічменту, якія патэнцыйна могуць прывесці да датэрміновага адхілення кіраўніка дзяржавы ад улады.
Асноўнай падставай для імпічменту стала ўварванне прыхільнікаў Трампа ў будынак Капітолія ў мінулую сераду, 6 студзеня, што прывяло да масавых закалотаў і некалькіх смерцяў.
Нагадаем, на 20 студзеня заплавна інагурацыя 46-га прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Напярэдадні дзеючы прэзідэнт Дональд Трамп паабяцаў, што забяспечыць мірную перадачу ўлады.
pap/эж